БЕЛ Ł РУС

У Віцебску жанчына карала смерцю кацянят сякерай. Яшчэ і відэа здымала

23.06.2023 / 13:33

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуліся неабыякавыя грамадзяне і расказалі, што ў сацыяльнай сетцы выявілі жахлівае відэа. На ім жанчына сякерай забівае кацянятаў.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

СК высветліў, што старонка і апублікаваныя на ёй матэрыялы належаць 40-гадовай жыхарцы Віцебска.

Жанчына патлумачыла следчаму, што вясной знайшла котку з кацянятамі і вырашыла іх «выратаваць», забраўшы да сябе дадому. Праз некаторы час сякерай яна забіла двух кацянятаў і іх маці.

Усе свае дзеянні яна спакойна здымала на відэа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула