БЕЛ Ł РУС

Вынеслі прысуд камандзіру роты, які вымагаў у салдат грошы

23.06.2023 / 18:46

Nashaniva.com

У Мінску вынеслі прысуд камандзіру роты, які вымагаў грошы і маёмасць у салдат. Абвінавачаны служыў у войсках ВПС і СПА, як мяркуецца, у сталічнай вайсковай часці 45017.

Нейкі час гэты афіцэр выконваў абавязкі камандзіра роты. У гэты перыяд ён знайшоў у яфрэйтара мабільны тэлефон і абавязаны быў пра гэта далажыць, аднак у выніку проста запатрабаваў за маўчанне электронную цыгарэту коштам 45 рублёў. Пасля сітуацыя паўтарылася, але наўзамен вайсковец запытаў ужо 38 рублёў на картку.

Камандзіру выставілі абвінавачванні ў атрыманні хабару і ў злоўжыванні ўладай. На судзе вайсковец сваю віну не прызнаў, аднак суд прызначыў яму 3,5 года пазбаўлення волі. У той жа час ён атрымаў адтэрміноўку на тры гады, бо судзілі яго ўпершыню, а да таго ж у мужчыны ёсць маленькае дзіця.

Калі за гэты тэрмін не будзе парушэнняў закона, то ў калонію вайскоўца не адправяць. Аднак яго абавязалі выплаціць 12 950 рублёў штрафу, а таксама пазбавілі звання старшага лейтэнанта і на 5 гадоў забаранілі займаць кіроўныя пасады.

Чытайце таксама:

Асудзілі прапаршчыка, які наводзіў дысцыпліну ў сваёй роце пісталетам

Кіраўнікоў МТЗ і БелАЗа судзяць у Мінску за карупцыю

Былога начальніка Гомельскага аддзялення БЧ прызналі вінаватым у карупцыі, але пакінулі на волі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула