БЕЛ Ł РУС

У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 66 прозвішчаў

23.06.2023 / 22:25

Nashaniva.com

Як звычайна па пятніцах, 23 чэрвеня МУС абнавіла «пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

У спіс гэтым разам дадалі 66 прозвішчаў, і цяпер у ім 2967 чалавек.

Сярод іншых у спіс дадалі такіх вядомых асоб, як евангельскі вернік Віталь Прынеслік і ягоная жонка Лізавета Прынеслік, адвакат Віталь Брагінец, дзіцячы трэнер па футболе Алег Швайко, заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус, журналіст Андрэй Пачобут, арт-менеджар Уладзімір Булаўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула