У Беларусь з Расіі прылятаюць пустыя транспартныя самалёты — «Беларускі Гаюн»
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» заўважыла, што на аэрадром у Мачулішчах адзін за адным прыляцелі пяць самалётаў Іл-76 ВКС РФ.
Усе самалёты прызямліліся цягам менш за адну гадзіну — з 17:50 па 18:40. Паводле звестак «Беларускага Гаюна», усе яны пустыя.
Іл-76 — транспартны самалёт, які прызначаны для перавозкі тэхнікі і іншых грузаў.