БЕЛ Ł РУС

Дырэктар студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глеб Койпіш — на волі 

26.06.2023 / 14:54

Nashaniva.com

Глеб быў затрыманы 25 жніўня 2021 у Гродне. Дома ў яго, а таксама ў студыі правялі ператрусы. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

9 снежня 2021 года быў вынесены прысуд Глебу: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго адпусцілі з-пад варты да часу накіравання на адбыццё пакарання. 14 сакавіка 2022 Глеб пачаў адбываць пакаранне ў мазырскай ПУАТ №21.

У судзе Мазырскага раёна 5 мая адбыўся суд па замене «хіміі» на калонію. Справу разглядаў старшыня суда Анатоль Стрэльчанка. Пасля працэсу яго перавялі ў следчы ізалятар.

Днямі Глеб выйшаў на волю, як піша «Неба ў клетку».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула