БЕЛ Ł РУС

Праграма для беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў

27.06.2023 / 07:04

Nashaniva.com

Пачаўся прыём заявак на праграму Fulbright Visiting Scholar Program, якая прапануе поўныя стыпендыі на правядзенне навуковых даследаванняў і/ці лектарскай дзейнасці ў амерыканскіх універсітэтах на працягу 3-6 месяцаў.

Патрабавані да кандыдатаў:

Праца выкладчыкамі, навуковымі супрацоўнікамі ці даследчыкамі ў ВНУ ці даследчыцкіх установах (у тым ліку НДА) у Беларусі ці іншых краінах; грамадзянства Беларусі, навуковая ступень кандыдата або доктара навук; добрае валоданне англійскай мовай.

Праграма прапануе ўдзельнікам аплату міжнародных пералётаў, штомесячную стыпендыю і дадатковыя выплаты, візавую падтрымку і штомесячную выплату на сямейнікаў-суправаджальнікаў, медыцынскую страхоўку.

Заяўкі прымаюцца анлайн па 3 верасня 2023 года.

Больш пра праграму

Па дадатковую інфармацыю пішыце на belarus@americancouncils.org.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула