БЕЛ Ł РУС

Даў 100 даляраў. За хабар інспектару ДАІ затрыманы бяспраўнік

27.06.2023 / 09:23

Nashaniva.com

У Заслаўі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі Geely, якім кіраваў 40-гадовы мінчанін, раней пазбаўлены пасведчання кіроўцы за пакіданне месца ДТЗ.

Мужчына прапанаваў даішніку грошы, той абурыўся, тады мужчына паклаў 100 даляраў у адну з ніш службовага аўтамабіля.

«На неаднаразовыя папярэджанні пра тое, што такое дзеянне крымінальна караецца, парушальнік не адрэагаваў, — паведамляе МУС. — Інспектары выклікалі следча-аператыўную групу. Кіроўца затрыманы».

Распачатая крымінальная справа за дачу хабару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула