БЕЛ Ł РУС

«Вясна» адкрыла віртуальную галерэю-архіў малюнкаў палітвязняў. І просіць дасылаць творы палітзняволеных

27.06.2023 / 13:41

Nashaniva.com

Напярэдадні Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» запусціў сайт, на якім сабраныя малюнкі палітзняволеных, што былі створаныя у СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі». 

Творчасць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага побыту і перажываць нялёгкі досвед зняволення, дакранацца да родных і блізкіх праз выявы, нават падбадзёрваць тых, хто на волі. Захаваць малюнкі палітвязняў важна і таму, што яны ёсць часткай гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.

«Вясноўцы» пастараліся сабраць максімальную колькасць выяваў, але калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, якіх няма на сайце, дасылайце іх на viasna@spring96.org. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула