БЕЛ Ł РУС

Віні‑Пуха пусцілі на каўбасу

24.11.2009 / 12:2

фота

Наступны — Карлсан.

Пінскі мясакамбінат выпусціў новы гатунак варанай вяндліны. Каўбаска атрымалася даволі смачная. Прадукт назвалі «Віні Пух» і размясцілі выяву мядзведзіка на абгортцы.

Цікава, што ў склад вяндліны ўваходзіць свініна і ялавіччына, і няма ні грама мядзведзіны. Прадаўцы ў фірмовай краме пінскага мясакамбіната кажуць, што гэта маркетынгавы ход і неўзабаве ў продаж пойдзе яшчэ адзін гатунак вяндліны пад назвай «Карлсан».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула