БЕЛ Ł РУС

У Магілёве ў наступным годзе адкрыюць спецыялізаваны ліцэй МУС

29.06.2023 / 11:12

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №197 «Аб спецыялізаваных ліцэях Міністэрства ўнутраных спраў». Магілёўскі спецыялізаваны ліцэй МУС будзе створаны «ў мэтах далейшага ўдасканалення сістэмы падрыхтоўкі кадраў для органаў унутраных спраў». 

Міністэрству ўнутраных спраў даручана да 1 мая 2024 года зацвердзіць статут, структуру, колькасць і штатны расклад ліцэя, да 1 ліпеня 2024 года — ажыццявіць прыём навучэнцаў і з 1 верасня арганізаваць адукацыйны працэс, як паведамляе «Пул першага». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула