БЕЛ Ł РУС

Расійскі мільярдэр купіў лімузін Гітлера

24.11.2009 / 12:32

Расійскі мільядэр, які пажадаў застацца неназваным, набыў лімузін Адольфа Гітлера.

Пакупка ацэньваецца як мінімум у 4 мільёна еўра.

Аўтамабіль для яго адшукаў гандляр старадаўнімі аўтамабілямі з нямецкага Дзюсельдорфа. Высвятлілася, што пасля вайны машына была прададзена ў Аўстрыю, пасля яе выставілі ў музеі ў Лас-Вегасе. Далей лімузін пераехаў да новага гаспадара ў Мюнхен. Цяпер жа адправіцца ў Маскву.

Браніраваны Mercedes 770 K важыць каля 5 тон. Машына можа разагнацца да 180 км/г. Згодна з паказчыкамі спідометра, прабег лімузіна — усяго 33 тысячы кіламетраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула