БЕЛ Ł РУС

Судны дзень для Штанге

24.11.2009 / 13:18

Nashaniva.com

Вынікі футбольнага года падрахуе выканкам Беларускай федэрацыі футболу 28 лістапада.

Апошняе ў гэтым годзе пасяджэнне выканкама асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» адбудзецца 28 лістапада ў сталічным Доме футбола.

На ім будуць падведзены вынікі выступлення нацыянальных зборных у розных міжнародных турнірах.

Плануецца, што чальцы выканкама

зацвердзяць галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай каманды, якую з жніўня 2007 года ўзначальвае нямецкі спецыяліст Бернд Штанге.

Будзе таксама зацверджаны і настаўнік жаночай зборнай, з якой зараз працуе Дзмітрый Шаўчук.

Акрамя таго, будуць падведзены вынікі 19‑га чэмпіянату Беларусі, а таксама зацьверджаныя прэтэндэнты на званне лепшых футбалістаў і камандаў 2009 па розных намінацыях.

Ігар Хадасевіч, БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула