БЕЛ Ł РУС

Былы палітвязень Анатоль Хіневіч эвакуяваны з Беларусі

30.06.2023 / 10:40

Nashaniva.com

Анатоль — праграміст і бард з Барысава. 24 снежня 2020 года ён быў асуджаны да 2,5 года пазбаўлення волі за нібыта супраціў міліцыянтам.

Палітвязня абвінавацілі ў тым, што падчас «Маршу справядлівасці» 20 верасня 2020 года ён лежачы наносіў удары амапаўцам.

Мужчына цалкам адседзеў свой тэрмін і выйшаў на волю 15 лютага 2023 года.

Цяпер былы палітвязень у бяспецы — дзякуючы падтрымцы неабыякавых беларусаў і службе эвакуацыі BYSOL, як піша Вольга Класкоўкая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула