У акупаваным Бярдзянску прагучала 11 выбухаў
У акупаваным горадзе Бярдзянск Запарожскай вобласці раніцай 30 чэрвеня прагрымелі шматлікія выбухі.
«11 выбухаў прагучала ў Бярдзянску. У раёне аэрапорта гарыць і дэтануе. У тым кірунку паехалі машыны хуткай дапамогі. Чакаем афіцыйную інфармацыю ад Генштаба», — паведаміла ўкраінская даакупацыйная адміністрацыя.
Прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі Уладзімір Рогаў заявіў, што УСУ раніцай нанеслі ўдар ракетамі Storm Shadow, але сродкі супрацьракетнай абароны Расіі адбілі атаку «яшчэ на подступах да горада», а серыя выбухаў, якія чулі ў Бярдзянску, — вынік працы СПА.