БЕЛ Ł РУС

У Беларусі заступіў на баявое дзяжурства новы С-400

30.06.2023 / 16:39

Nashaniva.com

Мінабароны паведаміла, што ў Беларусі на баявое дзяжурства заступіў зенітны ракетны комплекс С-400 «Трыумф».

Фота: Юлія Кібік / Ваяр

«На баявое дзяжурства заступіла падраздзяленне, на ўзбраенні якога знаходзяцца сучасныя, самыя дасканалыя зенітныя ракетныя комплексы С-400», — цытуе прэс-служба Мінабароны камандуючага ВПС і СПА Андрэя Лук'яновіча.

Па словах Лук'яновіча, асабовы склад дывізіёна прайшоў навучанне, асвоіў комплекс, адпрацаваў навыкі на расійскім палігоне Капусцін Яр і гатовы выконваць задачы.

Фота: Юлія Кібік / Ваяр

С-400 «Трыумф» — экспартная версія расійскага зенітнага ракетнага комплексу С-400. Гэта галоўны ЗРК расійскай арміі. З мінулага года яго выкарыстоўваюць і беларускія ўзброеныя сілы.

Новы комплекс прыбыў у Беларусь у канцы мая, тады ж паведамілі пра яго хуткае заступленне на баявое дзяжурства.

Чытайце таксама:

«Цэлая брыгада гатовая была». Лукашэнка заявіў, што быў гатовы паслаць войскі ў Расію для падаўлення мяцяжу

Міністр Хрэнін прыйшоў на сустрэчу з Лукашэнкам з ядзернай бомбай

Расія ўпершыню страціла на вайне ва Украіне камандны пункт ЗРК С-400. Гэта адна з найбольш важных частак сістэмы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула