БЕЛ Ł РУС

На Кіпры затрыманыя 42 пенсіянеркі, якія гулялі ў азартныя гульні

24.11.2009 / 14:42

Паліцыя Рэспублікі Кіпр затрымала ў горадзе Лімасол 42 пажылыя жанчыны, якія гулялі на грошы ў покер і кункен. Узрост затрыманых — ад 75 да 95 гадоў.

Паліцыя прыбыла на месца зборкі пенсіянераў пасля скаргі суседзяў на шум. Пажылых гульцоў даставілі ў аддзяленне паліцыі, дзе ім прад’явілі абвінавачванне, а потым адпусьцілі.

Азартныя гульні на грошы на Кіпры забароненыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула