БЕЛ Ł РУС

На нядзелю паабяцалі дажджы

1.07.2023 / 12:00

Nashaniva.com

У Беларусі 2 ліпеня чакаецца дажджлівае надвор'е, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, як папярэджвае Белгідрамет.

Фота: «Наша Ніва»

Ноччу пераважна на паўднёвай палове, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Уначы +11..+17°С, месцамі +9..+10°С.

Днём паветра прагрэецца да +20..+26°С. У Мінску +21..+23°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула