БЕЛ Ł РУС

Бізнэс-джэт Прыгожына зноў прыляцеў у Мінск

1.07.2023 / 12:43

Nashaniva.com

Самалёт Embraer Legacy 600 з бартавым нумарам RA-02795, які звязваюць з бізнэсоўцам і кіраўніком ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным, сёння раніцай прыляцеў у Мінск з Санкт-Пецярбурга. Пра гэта сведчаць звесткі flightradar24.com, як піша Reform.by.

Скрыншот flightradar24.com.

Борт вылецеў з Санкт-Пецярбурга ў 4:43 UTC (7:43 па Мінску) і прызямліўся ў 5:42 UTC (8:42 па Мінску). Гэты бізнэс-джэт прыляцеў у Мінск з Растова-на-Доне 27 чэрвеня, а затым увечары таго ж дня скіраваўся ў Маскву.

27 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Прыгожын знаходзіцца ў Беларусі. «Так, сапраўды, ён сёння ў Беларусі. Як я і абяцаў, калі вы хочаце нейкі час у нас перакантавацца і іншае, мы вам дапаможам», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула