БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Мяне хоча забіць толькі Расія, а Пуціна — цэлы свет

1.07.2023 / 14:18

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпэўнены, што пагроза жыццю расійскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну куды большая, чым яму.

Уладзімір Пуцін. Фота Contributor Getty Images 

У прэзідэнта Украіны спыталі, як яму жыць, як чалавеку, якому пагражае «самая вялікая небяспека ў свеце», як піша «Украінская праўда».

Зяленскі адказаў, што ў найбольшай небяспецы цяпер украінцы, якія ў акопах. Бо рызыкі для жыцця існуюць кожную секунду.

«Усё ж больш небяспекі Пуціну, чым мне. Праўда. Бо мяне хочуць забіць толькі ў Расіі, а яго хоча забіць увесь свет», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула