БЕЛ Ł РУС

МУС хоча забараніць абмен крыптавалютай паміж фізічнымі асобамі

2.07.2023 / 12:16

Nashaniva.com

Магчымасць абмену пакінуць толькі праз падкантрольныя дзяржаве біржы. Меры тлумачацца барацьбой з адмываннем грошай.

Фота: vecteezy.com

З пачатку года супрацоўнікі падраздзяленняў па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці спынілі дзейнасць 27 грамадзян, якія аказваюць нелегальныя паслугі па абмене крыптавалют. Іх агульны незаконны даход склаў амаль 22 мільёны рублёў, паведаміла прэс-служба МУС. 

Паводле МУС, такія паслугі запатрабаваныя сярод махляроў, якія такім чынам пераводзяць у гатоўку і канвертуюць выкрадзеныя сродкі ўдзельнікам злачынных схем. 

Каб прадухіліць такія факты, МУС распрацоўвае заканадаўчыя навацыі, якія забароняць здзелкі па абмене крыптавалюты паміж фізічнымі асобамі. Для празрыстасці і кантролю такія фінансавыя аперацыі грамадзянам дазволяць праводзіць толькі праз біржы ПВТ. 

«У такіх умовах ашуканцам у сферы інфармацыйных тэхналогій стане проста нявыгадна дзейнічаць у Беларусі», — рэзюмуе МУС. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка працягнуў прэферэнцыі ў крыптасферы амаль на два гады

Крыптавалюта дапамагае абыходзіць банкаўскія санкцыі і іншыя абмежаванні. Схема простая

Нобелеўскі лаўрэат па эканоміцы — адзін з галоўных хэйтараў крыптавалют. Вось яго 12 самых моцных цытат

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула