БЕЛ Ł РУС

Расіяне абстралялі шматпавярховік у Херсоне, ёсць параненыя

2.07.2023 / 12:58

Nashaniva.com

Расіяне днём 2 ліпеня абстралялі жылыя кварталы Херсона, некалькі чалавек паранена, як паведамляюць мясцовыя ўлады. 

Шматпавярховік у Херсоне, які абстралялі расіяне

Каля 12:00 стала вядома, што Расія абстраляла жылы квартал Херсона. Пад агнём аказалася аптэка і ўстанова грамадскага харчавання. Раненні ног атрымаў 50-гадовы мужчына.

Пасля гэтага ўлады паведамілі, што расіяне абстралялі шматпавярховік у Херсоне, з-за чаго двое чалавек паранена. Іх шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула