БЕЛ Ł РУС

У Краснадарскім краі каля вайсковага аэрадрома прагучаў выбух

2.07.2023 / 17:27

Nashaniva.com

Побач з аэрадромам у Прыморска-Ахтарску ў Краснадарскім краі адбыўся выбух. На месцы ўтварылася вялізная варонка.

Варонка ад выбуху. Фота: канал «База»

Па даных «Базы», памер варонкі — 10 метраў у дыяметры і каля чатырох метраў глыбінёй. Выбух адбыўся за 200 метраў ад мясцовага аэрадрома. Што стала яго прычынай — пакуль невядома.

Пацярпелых і разбурэнняў няма. Гэта пацвердзіў і губернатар рэгіёна Веніямін Кандрацьеў.

Канал Mash выказвае меркаванне, што ракета магла спрабаваць атакаваць склад гаруча-змазачных матэрыялаў на тэрыторыі вайсковага аэрадрома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула