БЕЛ Ł РУС

Абітурыентка з Ліды набрала 400 балаў з 400 магчымых

2.07.2023 / 17:42

Nashaniva.com

Такі вынік у раёне другі год запар.

Паліна Дычак скончыла сярэднюю школу №16 з залатым медалём. Сярэдні бал атэстата выпускніцы — 10, як паведамляе ўпраўленне адукацыі Ленінскага раёна Ліды.

Паліна набрала па 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах па рускай мове і хіміі. На цэнтралізаваным тэставанні па біялогіі дзяўчына таксама атрымала найвышэйшы бал.

Летась 400 балаў з 400 набрала лідчанка Настасся Більдзь. Дзяўчына паступіла ў БДУІР.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула