БЕЛ Ł РУС

Вядомы рэжысёр-дакументаліст апублікаваў фота са Львова, якое ўзрушыла інтэрнэт

2.07.2023 / 18:10

Nashaniva.com

Рэжысёр-дакументаліст Віталь Манскі выклаў здымак Львова, дзе няма баёў, але адчуваецца подых вайны.

Фота Львова, апублікаванае Манскім

«Разгледзьце гэтую фатаграфію. Нядзельны, цудоўны, які адпачывае і знаходзіцца ў глыбокім тыле Львоў…» — падпісаў Віталь Манскі здымак, які выклаў у фэйсбуку.

На фота — адзін чалавек у інвалідным вазку і трое з ампутаванымі нагамі. 

Віталь Манскі — вядомы рэжысёр-дакументаліст. Ён сам родам са Львова. Прэзідэнт Міжнароднага фестывалю аўтарскага дакументальнага кіно «Артдокфест». У чэрвені ўлады Расіі прызналі яго «замежным агентам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула