БЕЛ Ł РУС

Паплечнік Кадырава апублікаваў відэа з ім. Раней заяўлялася, што Адам Дэлімханаў быў забіты ці паранены ва Украіне

3.07.2023 / 9:36

Nashaniva.com

Дэпутат Дзярждумы Адам Дэлімханаў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэа, на якім паказаў дату і час на экране тэлефона — 2 ліпеня 20:47. Разам з ім у кадры — кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

Скрыншот відэа

«Сабака брэша, караван ідзе. Мы жывём, паціху жывём, хлеб жуём. Цікавае жыццё. Жыццё наогул цікавае бывае, калі бывае кароткае. Доўга жыць мы ўсё роўна не хочам», — заяўляе на кадрах Кадыраў, пра шпіталізацыю якога хадзілі чуткі.

14 чэрвеня ўкраінскія медыя паведамлялі, што Дэлімханаў загінуў у Запарожскай вобласці. Пазней з'явілася інфармацыя аб тым, што ён «паранены, але жывы». Кадыраў спачатку абяцаў грошы ўкраінскім спецслужбам за інфармацыю пра свайго паплечніка, а пасля сцвярджаў, што з ім «усё ў парадку». Аднак увесь гэты час не было пацвярджэнняў гэтай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула