БЕЛ Ł РУС

Ва ўсіх аграгарадках Магілёўскага раёна з'явіліся плошчы дзяржаўных сімвалаў

3.07.2023 / 13:37

Nashaniva.com

3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Беларусі, ва ўсіх аграгарадках Магілёўскага раёна прайшлі мерапрыемствы з нагоды адкрыцця ў іх плошчы дзяржаўных сімвалаў.

Як піша «Прыдняпроўская ніва», яны прысвечаныя Году міру і стварэння ў Беларусі. 

«Сёння нашы галоўныя сімвалы: сцяг, герб і гімн, — заснаваныя на гераічнай гісторыі і выбраныя воляй народа, аб'ядноўваюць нас у адну вялікую сям'ю, адлюстроўваюць нашы стваральныя мэты і памкненні. Толькі шчыра паважаючы дзяржаўныя сімвалы, мы зможам паспяхова адказваць на ўсе выклікі часу, умацоўваць незалежнасць і будаваць сваю будучыню пад мірным небам», — заявіла галоўная рэдактарка магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва», старшыня раённай арганізацыі «Беларускае таварыства «Веды» Алена Равяка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула