БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне загінуў камандзір чачэнскага атрада спецназа «Ахмат» 

3.07.2023 / 15:25

Nashaniva.com

Камандзір падраздзялення Апты Алаўдзінаў напісаў пра гібель на Данбасе Яўгена Пісарэнкі, які быў камандзірам атрада спецыяльнага прызначэння «Ахмат».

Пра смерць Пісарэнкі, у якога быў пазыўны «Большой», таксама напісаў у сваім тэлеграм-канале ваенкар Дзмітрый Кулько.

«Большой» быў маім земляком, шмат гадоў служыў у стаўрапольскім АМАПе, атрымаў званне палкоўніка. Калі пачалася спецаперацыя, адправіўся добраахвотнікам на фронт, каб абараняць жыхароў Данбаса», — напісаў ён.

Чачэнскія падраздзяленні бяруць удзел у вайне ва Украіне ад яе пачатку. Стаўленне да іх супярэчлівае, многія называюць кадыраўцаў «тыкток-байцамі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула