БЕЛ Ł РУС

Баранавіцкі футбольны клуб заявіў пра знікненне мяча і планы звярнуцца ў міліцыю

3.07.2023 / 18:04

Nashaniva.com

У футбольнага клуба «Баранавічы» падчас таварыскага матча супраць аматарскага клуба «Інформ» скралі мяч. Клуб размясціў у сацыяльных сетках відэа інцыдэнту і заявіў, што будзе звяртацца ў міліцыю.

Ілюстрацыйнае фота: старонка «Укантакце» футбольнага клуба «Баранавічы»

На сітуацыю звярнула ўвагу выданне «Трыбуна».

Вось што напісаў у сацсетках футбольны клуб:

«Паважаныя гледачы і заўзятары! Звяртаемся да вас з просьбай дапамагчы нам вярнуць скрадзены футбольны мяч.

Калі ў вас ёсць інфармацыя аб гэтым здарэнні або вы пазналі чалавека на відэа, звярніцеся да нас ці да нашага клуба.

Здымкі з камер відэаназірання будуць апублікаваныя заўтра і перададзеныя ў міліцыю».

У каментары да публікацыі напісаў падпісант, які сцвярджае, што ён забраў мяч са стадыёна, і паабяцаў яго вярнуць.

Цяпер гэты пост у інстаграме недаступны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула