БЕЛ Ł РУС

У вёсцы Аброва Івацэвіцкага раёна высах двухсотгадовы дуб-волат. Ён меў выбітную асаблівасць

4.07.2023 / 12:26

Nashaniva.com

Фотаздымак памерлага дуба апублікаваў у фэйсбуку фатограф Сяргей Плыткевіч. 

Дуб на могілках у вёсцы Аброва. Фота: Сяргей Плыткевіч / Facebook

«Сёння па дарозе ў Пінскі раён не мог не заскочыць у вёску Аброва. Дуб памёр канчаткова», — напісаў Плыткевіч.

Дуб уражвае не толькі сваёй веліччу. На ім было шэсць буслянак.

«Такі тып гнездавання ў цэлым не характэрны для беларускай папуляцыі», — падкрэсліваюць у суполцы «Краіна замкаў. Разам — па Беларусі!».

З шасці буслянак тры аказаліся жылымі, як напісаў Плыткевіч.

Век дуба-волата на могілках вёскі Аброва — больш за 200 гадоў.

Яго прызналі батанічным помнікам прыроды, дуб — пад аховай дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула