БЕЛ Ł РУС

ГУБАЗіК затрымаў украінку за «распальванне варожасці паміж Украінай і Расіяй»

4.07.2023 / 15:22

Nashaniva.com

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з грамадзянкай Украіны, якая з мінулага лютага жыве ў Беларусі. На ім дзяўчына кажа, што яе затрымалі, бо яна «распальвала варожасць паміж Расіяй і Украінай», «размяшчала фота і відэа негатыўнага зместу на адрас Расійскай Федэрацыі». 

Мяркуючы па відэа ГУБАЗіКа, пад «распальваннем варожасці» маюцца на ўвазе зборы на патрэбы ўкраінскай арміі, рэпартаж The New York Times пра тое, як расіяне расстрэльвалі жыхароў Бучы, а таксама фотаздымкі з наступствамі расійскіх абстрэлаў украінскіх гарадоў, як піша «Вясна». 

Праўладныя каналы пішуць, што дзяўчына «панясе пакаранне і будзе дэпартаваная».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула