Хлопца з Астравеччыны асудзілі за намер далучыцца да палка Каліноўскага
Гродзенскі абласны суд вынес прысуд 23-гадоваму жыхару Астравецкага раёна Васілю Якімаву паводле артыкула аб падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеных фармаваннях у замежнай дзяржаве (ч. 1 арт. 361-3 КК), як паведамляе «Вясна».
Па версіі Генпракуратуры, Якімаў спачатку выказаў жаданне, а затым акрэсліў намер уступіць у адно з падраздзяленняў батальёна палка імя Кастуся Каліноўскага. З гэтай мэтай ён, маўляў, падаў свае персанальныя звесткі для прыёму ва ўзброенае фармаванне. Адначасова хлопец нібыта рабіў збор інфармацыі аб месцах набыцця вайсковай амуніцыі, абмундзіравання і іншай экіпіроўкі для выкарыстання ва ўмовах баявых дзеянняў.
Пасля Васіля арыштавалі, а ў выніку яму прызначылі два гады пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Справу разглядаў суддзя Васіль Скок.
Чытайце таксама:
У Беларусі дзевяць новых палітвязняў
Супрацоўніцу IT-кампаніі «Гейм Стрым» Ксенію Алькенаву хутка пачнуць судзіць за данаты
ГУБАЗіК затрымаў украінку за «распальванне варожасці паміж Украінай і Расіяй»