БЕЛ Ł РУС

Расія ўдарыла «Іскандэрам» па Первамайскім на Харкаўшчыне, больш за 40 параненых

4.07.2023 / 19:41

Nashaniva.com

У горадзе Первамайскі Харкаўскай вобласці 4 ліпеня прагрымеў выбух, пасля якога адбыўся пажар, былі пашкоджаныя аўтамабілі і жылыя дамы. Як пасля высветлілася, гэта быў вынік расійскага ўдару ракетай «Іскандэр», як піша «Украінская праўда».

Фота: Генеральная пракуратура Украіны

Колькасць пацярпелых у выніку ракетнага ўдару па Первамайскім на Харкаўшчыне, па звестках уладаў, узрасла да 43 чалавек. Крыніца: прэс-службы ДСНС, офіса генпракурора ў Telegram, кіраўнік Харкаўскай АВА Алег Сінегубаў у Telegram

Па апошніх звестках, у выніку ўдару па Первамайскім 43 чалавекі атрымалі раненні, з іх 12 дзяцей. 5 асобам медыкі аказалі дапамогу на месцы. Стан пацярпелых — сярэдні і лёгкі.

Па інфармацыі генпракурора Украіны Андрэя Косціна, удар па цэнтры горада расійскія захопнікі нанеслі ракетай «Іскандэр». 

Чытайце таксама:

Мяжу Украіны з Беларуссю ўзмацнілі асабовым складам і тэхнікай праз падзеі вакол Запарожскай АЭС — генерал Наеў

Зяленскі паведаміў, што адзін удар у Сумах прыйшоўся па будынку СБУ

Ва Украіне загінуў камандзір чачэнскага атрада спецназа «Ахмат»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула