БЕЛ Ł РУС

У Польшчы перавярнуўся аўтобус з беларускімі турыстамі. 11 чалавек у бальніцы

5.07.2023 / 10:40

Nashaniva.com

Аўтобус з беларускімі турыстамі перавярнуўся раніцай 5 ліпеня недалёка ад польскага горада Цярэспаль. Пра інцыдэнт паведамілі падпісчыкі тэлеграм-канала «Мяжа Беларусь — ЕС», як заўважыла «Люстэрка». 

У Польшчы перавярнуўся аўтобус з турыстамі з Беларусі, 5 ліпеня 2023 года. Фота: granica_bypl / Telegram

«Будзьце акуратныя, толькі ад'ехаў ад мяжы аўтобус і лёг у кювет», — напісаў відавочца.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца не справіўся з кіраваннем на павароце. У аўтобусе ехалі 49 чалавек, 11 з іх шпіталізавалі. Яшчэ 17 пасажырам дапамогу аказалі на месцы.

Карыстальнікі паведамляюць, што аўтобус гомельскі. Ён скіроўваўся ў Модлін — аэрапорт пад Варшавай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула