БЕЛ Ł РУС

Даляр даражэе дзявятыя таргі запар. Ужо 3,07 рубля

6.07.2023 / 10:25

Nashaniva.com

абноўлена

На таргах на біржы 6 ліпеня даляр вырас на 3,3 капейкі да 3,0764 беларускага рубля.

Фота: «Наша Ніва»

Амерыканская валюта даражэе з 23 чэрвеня з пазіцыі 2,98 рубля. Такім чынам, за гэты час яна вырасла амаль на 10 капеек.

Расійскі рубель падае на 8,58 капейкі да 3,3056 за 100 адзінак.

Кітайскі юань вырас на 3,34 да 4,2404 за 10 адзінак.

У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

А найбольш даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.

Чытайце таксама:

Чаму даражэе даляр і чаго чакаць у блізкай перспектыве

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула