БЕЛ Ł РУС

Літоўскі футбаліст памёр ва ўзросце 32-х гадоў. Падазраюць, што гэта было забойства

6.07.2023 / 14:36

Nashaniva.com

У другой палове чэрвеня ў Літве паведамілі пра нечаканую смерць 32-гадовага футбаліста Кароліса Хведукаса. Спачатку казалі, што былі праблемы з сэрцам і разрыў аорты. Але сітуацыя куды больш жудасная.

Фота: старонка Кароліса Хведукаса ў фэйсбуку

Найбольш рэальная прычына смерці — забойства, цяпер высвятляюць, ці было яно наўмысным.

Паводле звестак Delfi, паліцыя затрымала дваіх падазраваных.

Хведукас апошнім часам гуляў у сваім родным горадзе ў камандзе «Марыямпале Сіці» (другі дывізіён), быў капітанам.

Доўгі час ён гуляў у камандзе «Судува», у яе складзе ў 2017 годзе заваяваў залатыя медалі чэмпіянату.

Ён гуляў таксама ў польскіх і харвацкіх клубах, на Мальце і ў Фінляндыі, у Ірландыі з камандай «Дандалк» у 2018 годзе стаў чэмпіёнам краіны. Згуляў 20 матчаў за зборную.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула