БЕЛ Ł РУС

Месцамі моцныя дажджы. Надвор'е на пятніцу

6.07.2023 / 15:30

Nashaniva.com

7 ліпеня пераважна па ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы, уначы ў асобных раёнах дажджы будуць моцнымі.

Фота: «Наша Ніва»

Ноччу тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад + 11°C па захадзе да +19°C па ўсходзе, максімальная днём — +22..+ 27°С. У Мінску чакаецца +23..+25°С.

8 ліпеня пераважна без ападкаў. Ноччу тэмпература будзе вагацца ад + 8°C па паўночным захадзе да + 16°C па паўднёвым усходзе, максімальная днём складзе +21..+27°С. У Мінску +23°С, без дажджоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула