Украіна вярнула з палону 45 байцоў ФОТЫ
З расійскага палону ўдалося вярнуць яшчэ 45 украінскіх вайскоўцаў Узброеных сіл, Нацгвардыі і Дзяржпагранслужбы, а таксама двух цывільных. Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.
Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака
Сярод іх — двое афіцэраў, 41 радавы і сяржант, цывільны супрацоўнік «Азоўсталі» і баец тэрабароны з Херсона.
«Мы вяртаем абаронцаў Марыупаля і «Азоўсталі». Ёсць параненыя ваяры. Таксама вайскоўцаў з Данецкага, уключаючы Бахмут, Запарожскага і Харкаўскага кірункаў», — адзначыў Ярмак.
Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака
Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака
Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака