БЕЛ Ł РУС

Азаранка і Сасновіч выйшлі ў наступны раўнд Уімблдана

6.07.2023 / 16:50

Nashaniva.com

Прычым Сасновіч пачынала гуляць учора, але матч быў перапынены з-за цемры.

Вікторыя Азаранка была ў 2012 годзе першай ракеткай свету. Цяпер гэту вяршыню штурмуе Арына Сабаленка — нумар два ў сусветным рэйтынгу. Фота: Michael Regan / Getty Images

Але беларуска ў двух сэтах адолела іспанку Нурыю Парысас-Дыяс (105 WTA) з лікам 6:2, 6:1. У другім крузе Аляксандра згуляе заўтра з дзявятай ракеткай планеты, чэшкай Петрай Квітавай.

Вікторыя Азаранка ў матчы другога раўнда выйграла ў аргенцінкі Надзі Падароскай — 6:3, 6:0.

У трэцім крузе Азаранка згуляе супраць расіянкі Дар'і Касаткінай (10 WTA). Матч адбудзецца ў суботу.

А Арына Сабаленка заўтра ў матчы другога раўнда згуляе з прадстаўніцай Францыі Варварай Грачовай.

У мінулым годзе беларусы і расіяне не былі дапушчаныя да Уімблдана, а два гады таму Арына дайшла да паўфіналу турніру.

Чытайце таксама:

Сабаленка: Я не збіраюся больш гаварыць пра палітыку

Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну

Свёнтак абышла Сабаленка па колькасці перамог у сезоне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула