БЕЛ Ł РУС

У новы амерыканскі пакет дапамогі Украіне ўвойдуць касетныя снарады — медыя

6.07.2023 / 21:40

Nashaniva.com

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў найбліжэйшы час абвесціць пра новы пакет вайсковай дапамогі Украіне, у якім, у прыватнасці, будуць і касетныя снарады. Пра гэта паведамілі агенцтва Reuters і грамадскі радыёвяшчальнік ЗША NPR на падставе сведчанняў крыніц, піша «Еўрапейская праўда».

Фота ілюстрацыйнае

Па інфармацыі NPR, новы пакет вайсковай дапамогі Украіне можа быць абвешчаны ўжо ў чацвер, у той час як па звестках Reuters гэта адбудзецца ў пятніцу.

Таксама медыя не ўдакладняюць, як менавіта будзе арганізавана перадача новага пакета, хутчэй за ўсё, касетныя снарады перададуць з запасаў арміі ЗША. Аб прыняцці рашэння па гэтым тыпе ўзбраення паведамлялася і раней.

Касетныя боепрыпасы звычайна выпускаюць вялікую колькасць дробных элементаў, якія могуць паражаць і забіваць цывільнае насельніцтва. Таксама ў гэтых боепрыпасаў параўнальна высокі працэнт, калі яны не выбухаюць, праз што яны ўяўляюць небяспеку на працягу многіх гадоў пасля завяршэння ваеннага канфлікту.

У 2008 годзе больш за 120 краін падпісалі дамову аб забароне вытворчасці, выкарыстання і назапашвання касетных боепрыпасаў. Злучаныя Штаты, Расія і Украіна, аднак, адмовіліся далучыцца да яе.

Чытайце таксама:

Прычынай бракавання Байдэнам кандыдатуры Бэна Уолеса на генсакратара НАТА стала пытанне F-16 для Украіны — медыя

ЗША плануюць перадаць Украіне танкавыя снарады са збедненым уранам

Паміж Расіяй і Украінай ідзе вайна беспілотнікаў нечуванага маштабу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула