БЕЛ Ł РУС

Жыхара Баранавічаў асудзілі за абразу Лукашэнкі

7.07.2023 / 13:48

Nashaniva.com

У лютым мужчына распісаў некалькі сцен у пад'ездзе шматпавярховага дома. Надпісы, якія ён там пакінуў, утрымлівалі абразы ў адрас Лукашэнкі.

У дачыненні да мужчыны была заведзена крымінальная справа за псаванне маёмасці і абразу Лукашэнкі, паведамляе выданне «Наш край».

У выніку суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў мужчыну вінаватым і прысудзіў яму паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула