БЕЛ Ł РУС

Сенсацый не адбылося

25.11.2009 / 13:47

дадаліся фоты

Федэрацыя хакея падтрымала Міхаіла Захарава на пасадзе галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі.

Выканкам Федэрацыі хакея на пасяджэнні 25 лістапад падтрымаў кандыдатуру Міхаіла Захарава ў якасці галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі.

Саракасямігадовы галоўны трэнер мінскага «Юнацтва» і зборнай Украіны быў прызначаны галоўным трэнерам беларускай зборнай загадам Міністэрства спорту і турызму ад 16 лістапада на перыяд яе падрыхтоўкі і ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года ў канадскім Ванкуверы.

Захараў не ўваходзіў у спіс кандыдатаў, прадстаўленых ФХРБ у Мінспорту ў адпаведнасці з рашэннем удзельнікаў нарады, што адбылася ў міністэрстве 3 лістапада, на наступны дзень пасля адстаўкі канадца Глена Хэнлана.

Заяву з просьбай разгледзець яго кандыдатуру Захараў прынёс у Мінспорту сам. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, неўзабаве пасля прызначэння міністэрскім загадам Захарава з новай пасадай павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. На прэс‑канферэнцыі 19 лістапада намеснік міністра спорту і турызму Дзмітрый Шычко назваў працэдуру прызначэння трэнера юрыдычна карэктнай.

Міхаіл Захараў

Уладзімір Наумаў

За кандыдатуру Захарава паргаласавалі фактычна адзінагалосна.

Толькі Уладзімір Наумаў устрымаўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула