ЦТ па фізіцы на 100 балаў напісалі 68 абітурыентаў
Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк паведаміў вынікі сёлетняга цэнтралізаванага тэсціравання па фізіцы.
«Сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па фізіцы. На 100 балаў прадмет напісалі 68 абітурыентаў», — сказаў Юрый Міксюк.
Вынікі ЦТ можна даведацца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікат удзельнік атрымае ў пункце, у якім ён праходзіў ЦТ, пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, з якім абітурыент праходзіў тэсціраванне, а таксама дакумента аб адукацыі і пропуску з адзнакай «Тэставанне прайшоў». Пропуск пры гэтым будзе канфіскаваны.
Таксама скончылася рэгістрацыя для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні, такой магчымасцю скарысталіся 569 абітурыентаў. Рэзервовымі днямі ЦТ вызначаныя 11 і 13 ліпеня — па беларускай і рускай мовах, а таксама 11 і 15 ліпеня — па астатніх прадметах. Час пачатку іспытаў у рэзервовыя дні — 11:00.
Пройдзе тэсціраванне ў рэзервовыя дні ў шасці ВНУ краіны: Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларуска-расійскім універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Паўла Сухога і Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Чытайце таксама:
Пакуль адзіны хлопец, які набраў 400 балаў на сёлетнім ЦТ, жыве ў Наваполацку