БЕЛ Ł РУС

Даляр таннее другія таргі запар

10.07.2023 / 10:43

Nashaniva.com

Сёння, 10 ліпеня, на таргах на біржы ў Мінску даляр знізіўся на 0,38 капейкі да 3,0502 беларускага рубля.

Фота: «Наша Ніва»

Нагадаем, што з 24 чэрвеня даляр даражэў дзевяць таргоў запар, але ў пятніцу адбылося зніжэнне.

Расійскі рубель зніжаецца сёння на 0,01 капейкі да 3,3263 за 100 адзінак.

Кітайскі юань знізіўся на 0,14 капейкі да 4,2131 за 10 адзінак.

У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

А найбольш даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.

Чытайце таксама:

Чаму даражэе даляр і чаго чакаць у блізкай перспектыве

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула