У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 24 прозвішчы — цяпер у ім 3016 чалавек
7 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Уладзімір і Дзмітрый Каракіны, якім далі «хатнюю хімію»
Сярод іншых у спіс дадалі інжынера Магілёўскіх гарадскіх электрычных сетак Уладзіслава Купрыянава, колішніх удзельнікаў Еўрабачання спевакоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных, а таксама іх маці Вольгу Крайко і бацьку Юрыя Каракіна, як паведамляюць праваабаронцы.