БЕЛ Ł РУС

Запуск «Шахедаў» па Кіеўшчыне — пашкоджаны шматпавярховік і 12 прыватных дамоў

11.07.2023 / 09:14

Nashaniva.com

Абломкі «Шахедаў» былі выяўленыя ў адным з населеных пунктаў Кіеўскай вобласці.

Фота: МУС Украіны

У выніку падзення абломкаў на Кіеўшчыне пашкоджаны 12 прыватных дамоў і адзін шматпавярховік, паведаміў старшыня Кіеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Руслан Краўчанка.

У ведамстве ўдакладнілі, што абломкі «Шахедаў» былі выяўленыя ў адным з населеных пунктаў Кіеўскай вобласці.

Пашкоджаныя вокны і гаспадарчыя пабудовы прыватнага дома, узнікла ўзгаранне травы.

Як адзначае МУС, інфармацыя аб пацярпелых не паступала.

На месцы падзення абломкаў працуюць адпаведныя службы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула