БЕЛ Ł РУС

У Магілёве зяць выгульваў сабаку, а заадно і грошы цешчы

11.07.2023 / 15:27

Nashaniva.com

У міліцыю звярнулася 55-гадовая жанчына. Яна расказала, што ў яе скралі 7800 даляраў. Грошы жанчына захоўвала ў шафе.

Аператыўнікі высветлілі, што грошы прысабечыў 23-гадовы зяць.

Жанчына збірала грошы на працягу доўгага часу, яшчэ да таго, як яе дачка выйшла замуж. У лістападзе мінулага года яна пры новым члене сям'і пералічвала валюту.

Хітры зяць запомніў, дзе ляжаць грошы, і пасля стаў забіраць па 200—300 даляраў, калі прыходзіў да цешчы ў госці.

У маладога чалавека быў свой ключ ад яе кватэры — ён нярэдка выратоўваў цешчу, гуляючы з яе сабакам. Цягам чатырох месяцаў ён патроху выцягнуў з шафы ўсе грошы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула