БЕЛ Ł РУС

БАТЭ згуляў унічыю ў першым матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

12.07.2023 / 06:59

Nashaniva.com

БАТЭ згуляў унічыю ў першым матчы першага раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з албанскім «Партызані» — 1:1.

Фота: football.by

На 58-й хвіліне Дзмітрый Анцілеўскі адкрыў лік у матчы. Праз 8 хвілін албанцы зраўнялі лік намаганнямі Тэдзі Сары.

Паядынак у адказ адбудзецца 18 ліпеня ў Венгрыі: пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне беларускім клубам забаронена гуляць на сваім полі.

У чацвер у Лізе канферэнцый возьмуць старт «Нёман» і мінскае «Дынама». Яны згуляюць з ліхтэнштэйнскім «Вадуцам» і баснійскім «Жалезнічарам» адпаведна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула