БЕЛ Ł РУС

ЦТ па сусветнай гісторыі на 100 балаў напісалі 4 абітурыенты

12.07.2023 / 13:51

Nashaniva.com

Цэнтралізаванае тэставанне па сусветнай гісторыі (найноўшы час) на 100 балаў напісалі 4 абітурыенты. Пра гэта БелТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Вынікі ЦТ можна даведацца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікат удзельнік атрымае ў пункце, у якім ён праходзіў ЦТ, калі пакажа дакумент, які сведчыць асобу і з якім абітурыент праходзіў тэставанне, а таксама дакумент аб адукацыі і пропуск з адзнакай «тэставанне прайшоў». Пропуск пры гэтым забяруць.

У Беларусі праходзіць рэзервовы этап цэнтралізаванага тэставання для тых абітурыентаў, хто па ўважлівых прычынах не змог здаць ЦТ у асноўны перыяд.

Першы рэзервовы дзень правядзення цэнтралізаванага экзамену ўжо прайшоў. Заўтра — 13 ліпеня — адбудзецца ЦТ па беларускай і рускай мовах.

Яшчэ адзін рэзервовы дзень пройдзе 15 ліпеня, у гэты дзень абітурыенты змогуць здаць усе астатнія прадметы. Усяго на рэзервовы этап ЦТ зарэгістраваліся 569 абітурыентаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула