БЕЛ Ł РУС

Мама хацела дзецям прыгатаваць марозіва. Эксперымент скончыўся выклікам ратавальнікаў

12.07.2023 / 14:20

Nashaniva.com

Мама хацела прыгатаваць дзецям марозіва. Дзеля гэтага ёй давялося скарыстацца электрапрыборам, але нешта пайшло не так.

Фота: МНС

Яе палец захрас у кухонным блэндары, паведамілі ў МНС Беларусі. Хоць прыбор невялікі, ратавальнікам давялося папрацаваць. Іх дзеянні дакладна можна назваць ювелірнымі.

«…Мы з таварышамі ўзялі гравёр — гэта такі спецыяльны электраінструмент, — расказаў выратавальнік Станіслаў Семянькоў. — Працу трэба было рабіць вельмі акуратна, можна сказаць, ювелірна, каб не траўмаваць палец пацярпелай».

Ратавальнікі павольна і акуратна распілавалі нож. Палец вызвалілі, і праца ратавальнікаў на гэтым скончылася. Надышла чарга медыкаў: жанчыну даставілі ў траўматалагічны пункт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула