БЕЛ Ł РУС

У Літве затрымалі беларуса з нібыта падробленымі правамі кіроўцы

14.07.2023 / 19:59

Nashaniva.com

36-гадовы мужчына, які рухаўся з Польшчы на аўтамабілі з польскімі нумарамі, быў спынены для праверкі каля вёскі Тарнаўка непадалёк ад польска-літоўскай мяжы, паведаміла Дзяржаўная памежная служба Літвы.

Фота: vsat.lrv.lt

На патрабаванне літоўскіх памежнікаў мужчына падаў пашпарт і выдадзенае ў Беларусі пасведчанне кіроўцы, якое «здалося падазроным». Памежнікі выказалі падазрэнне, што яно падробленае.

Фота: vsat.lrv.lt

Цяпер праводзіцца дасудовае расследаванне па факце падробкі дакумента. Калі падазрэнні пацвердзяцца, беларусу пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Чытайце таксама:

На мяжы Германіі і Аўстрыі ў беларускага дальнабойніка знайшлі нож. Па нямецкіх законах гэта парушэнне

Беларускія памежнікі абвінавацілі літоўскага калегу ў парушэнні мяжы. Літоўцы не пярэчаць

У Варшаве беларуса абрабавалі, пагражаючы ўкалоць шпрыцам з ВІЧ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула